Затрымалі адваката Віталя Брагінца
Гэта адбылося яшчэ ўчора раніцай, ён нават не паспеў выйсці з дому.

Затрыманне пацвердзілі калегі адваката. З чым яно звязанае, пакуль невядома, адзначае «Еўрарадыё».
Віталь Брагінец — юрыст з 25-гадовым стажам. З 1996 па 2010 год узначальваў уласную кампанію «Брагінец і партнёры». Апошнім часам працаваў у юрыдычнай кансультацыі Дзяржынскага раёна.