Затрымалі жонку ўладальніка крамы «Мой модны кут». Нібыта за продаж «незарэгістраванай сімволікі»
Сёння стала вядома, што міліцыя затрымала жонку ўладальніка крамы з нацыянальнай сімволікай «Мой модны кут» Алену Есіпёнак.

Напярэдадні ў краму прыходзіла праверка з МНС. Супрацоўнікі
выпісалі прадпрымальнікам кучу парушэнняў, яны павінны былі зачыніцца для іх
ліквідацыі.
«Сёння я паехаў па справах у Аддзел па барацьбе з
эканамічнымі злачынствамі, а мне паведамілі, што жонку затрымалі проста ў
краме. Людзі, якія былі ў гандлёвым цэнтры расказалі, што Алена пыталася ў тых,
хто яе затрымліваў: «За што вы мяне забіраеце?» Адказалі, што нібыта за продаж
незарэгістраванай сімволікі. Пры гэтым у нас канфіскавалі рэчы з Пагоняй. Яе
павезлі ў Савецкі РАУС», — расказаў «НН» уладальнік крамы.
Цяпер Уладзімір тэрмінова едзе заключаць дамову з адвакатам
і перажывае за сябе дзяцей: іх у сям’і Есіпёнкаў двое.
«Навошта яе забралі і чаму, не ведаю», — кажа Валерый.