Затрыманы падследны, які ўцёк ад міліцыі, разарваўшы кайданкі

У Смалявіцкім раёне 7 ліпеня прыблізна ў 21.00 затрыманы Уладзімір Слонім, які ўцёк з-пад варты 29 чэрвеня падчас следчага эксперыменту з часткай наручнікаў на руцэ.

Уладзімір Слонім, фота МУС

Уладзімір Слонім, фота МУС


Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Менскага аблвыканкама Яўген Сачак, мужчына ўвесь гэты час хаваўся па-за межамі населеных пунктаў.
Уцёкі быў здзейсненыя 29 чэрвеня прыблізна ў 16.00. Мужчына — жыхар пасёлка Чарніцкі Смалявіцкага раёна. Яго абвінавачваюць ў выкраданні машыны.
Радыё Рацыя