Затрыманы журналіст БелаПАН Павел Дабравольскі
Днём 30 кастрычніка ў Мінску быў затрыманы журналіст інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Павел Дабравольскі, да суда ён будзе ў ІЧУ, паведамляе БАЖ.

А 12:36 ад яго прыйшло паведамленне "міліцыя ў масках прыйшла", пасля чаго мабільны тэлефон Дабравольскага аказаўся недаступны, на паведамленні ў месенджарах журналіст таксама не адказваў.
Як пазней паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч, Дабравольскі дастаўлены ў РУУС Фрунзенскага раёна ў рамках адміністрацыйнага працэсу.
Пакуль не вядома, парушэнне якога канкрэтна артыкула КаАП ставіцца Дабравольскаму ў віну.
Па словах Ганусевіч, «да суду Дабравольскі будзе знаходзіцца ў месцах часовага ўтрымання».