Былы рэпарцёр БТ расказаў пра сваё звальненне, сёння да яго прыйшла міліцыя
Мікіта Дземенцьеў раней працаваў рэпарцёрам у Белтэлерадыёкампаніі. У жніўні ён удзельнічаў у страйку, пасля чаго быў звольнены. Мікіта расказаў пра сваю працу і звальненне ў відэаінтэрв'ю. А сёння да яго дадому прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, паведамляе БАЖ.
![dzemjanceeu.jpg dzemjanceeu.jpg](/img/v1/images/dzemjanceeu.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Журналіст адмовіўся размаўляць з міліцыянтамі і не адчыніў ім дзверы кватэры. Тады супрацоўнікі міліцыі распыталі суседзяў, ці ўвесь час Мікіта Дземенцьеў жыве па гэтым адрасе і ў які садок ён водзіць сваё дзіця.
Верагодна, міліцыя хоча затрымаць журналіста.
Паводле Прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"