Затрыманых 7 лістапада журналістаў адправілі за краты да суда

Кацярыну Карпіцкую з «Нашай нівы» і Рамана Папкова з «МБХ-медыя» адправілі ў турму на Акрэсціна да суда, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў. Іх затрымалі падчас асвятлення маршу медыкаў 7 лістапада.

ce13f229_8855_4cb0_b5a6_6070a2646449_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg


У спісе праваабаронцаў 91 затрыманы падчас маршу медыкаў і «жаночага дэмаршу» ў Мінску днём 7 лістапада, паведамляе Радыё Свабода.

Вечарам пасля дваровых канцэртаў затрымалі 5 музыкаў: Паўла Аракеляна ў Малінаўцы, а таксама Андруся Такіндага, Ігара Асідчанку, Кастуся Лісецкага, Леаніда Паўлёнка з гурта «Рэха» ў Каменнай Горцы.