Затрыманы гурт «Рэха» на чале з Андрусём Такіндангам
«Некалькі бусаў з чорнымі сілавікамі заблакавалі машыну Яндэкс.таксі». Паляванне на музыкаў працягваецца.

Пасля вечаровага канцэрту ў двары на Каменнай горцы арыштавалі гурт «Рэха» разам з ягоным лідарам Андрусём Такіндангам, паведамляе «Белсат». Музыкаў забралі проста з таксі.
«Некалькі бусаў з чорнымі сілавікамі заблакавалі машыну Яндэкс.таксі. Увесь гурт забралі», — пішуць гледачы.