Зборная Беларусі па гандболе сенсацыйна абыграла Вугоршчыну і выйшла ў 1/8 ЧС

Беларусы ўпершыню абыгралі венграў і выйшлі ў плэй-оф з трэцяга месца ў групе.

intro20170120181711.jpg


Канчатковы лік у гульне — 27:25.
Чэмпіянат свету па гандболе сярод мужчынскіх каманд праходзіць у Францыі.У стартавым матчы каманда прайграла Чылі. Першую перамогу беларусы здабылі 15 студзеня, абыграўшы з лікам 26:29 зборную Саудаўскай Аравіі. Для выхаду ў наступны раўнд камандзе Юрыя Шаўцова неабходна было выйграць мінімум яшчэ адзін матч.
Цяпер нашай зборнай таксама дапамагло паражэнне Чылі ад Саудаўскай Аравіі.
22 студзеня беларуская зборная згуляе з камандай Швецыі. Пачатак а 18:00 па беларускім часе.
Паводле belsat.eu