Жалобная выправа ў "Катынь"
Шэраг грамадскіх арганізацый, сярод якіх Рух «За Свабоду», Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Саюз палякаў Беларусі, Беларускае
Шуманаўскае таварыства, аргкамітэт па стварэнні Руху «Разам», плануюць адзначыць 23 жніўня — Еўрапейскі дзень ахвяраў таталітарных рэжымаў — жалобнай выправай у
Катынь.
Мемарыяльны комплекс «Катынь» — месца апошняга спачыну каля 15 тысяч ахвяраў савецкага рэжыму розных нацыянальнасцяў — палякаў, беларусаў, рускіх, украінцаў і
інш.

У праграме выправы:
• наведванне Польскіх вайсковых могілак з магіламі тысяч ваеннапалонных афіцэраў Войска Польскага, расстраляных у 1939 годзе па загадзе Сталіна;
• наведванне пахаванняў савецкіх грамадзян — ахвяраў рэпрэсій 1928–1938 гадоў, вязняў турмаў і канцлагероў Смаленска і ваколіцаў;
• ускладанне жалобных кошыкаў і вянкоў ад грамадскіх арганізацый Беларусі да памятных манументаў мемарыяльнага комплексу.
Выезд з Мінска: 23.08.2009 (нядзеля) а 8.00. Пачатак цырымоніі ў «Катыні»: каля 14.00.
Тэлефон для кантактаў у Беларусі: +375 29 652 00 86
Адрас мемарыяльнага комплексу «Катынь»: Расійская Федэрацыя, Смаленская вобл., Смаленскі р-н., пас. Гнездава, урочышча Коз’і Горы (18 км. на Захад ад Смаленска, злева ад
шашы Смаленск — Віцебск).
Тэл.: +7 48 12 68 35 24.
Афіцыйны сайт: http://admin.smolensk.ru/history/katyn/index.htm
Паводле прэс-службы Руху «За Свабоду» info@milinkevich.org