"Зялёны Weekend" ад Дзіцячых творчых майстэрань

31 мая i 1 чэрвеня Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" і Дзіцячыя экалагічныя майстэрні пры падтрымцы ГА "Экадом", Цэнтра экалагічных рашэнняў і “Зяленай сеткі” запрашаюць усіх на Дзіцячы экалагічны фестываль творчасці і развіцця "Зялёны weekend".



afisha_pierafarbavanaja.jpg

На два дні для ўсіх наведвальнікаў адкрыецца свет высокай травы, густых лясоў, гучных птушак, таямнічых эколагаў і эка-істот. Безупынна будуць праходзіць даследчыя і творчыя майстар-класы, дэманстрацыі ды розныя эксперыменты.
Надзея Куляшова, як сапраўдны садоўнік, падзеліцца таемнымі ведамі пра тое, як сабраць вялікі і смачны ўраджай і навучыць як саджаць клубніку. Пра лэнд-арт і як яго ствараць растлумачыць Кацярына Спосаб. Аб тым, што карціны можна пісаць не толькі алоўкамі, алё і складаць з садавiны і гародніны, раскажа Сафія Садоўская. Будзем фантазіраваць і распішам маленькія драўляныя домікі з Алёнай Маскалевай (Woodenfind). Наталля Гарачая — мастачка і чараўніца- пакажа, ва што могуць ператварыцца звычыйныя абрэзкі тканіны. Марыя Гуліна распавядзе пра тое, што такое слоў-фуд і чым ён лепшы за фаст-фуд.
Далека не адыходзячы, распішам пернікі ручной працы ад "Жорнаў". А тых, каму не сядзіцца на месцы і хочацца пагарэзіць, запрашаем навучыцца хуліганіць экалагічна - рабіць эка-бомбы. Вольга Шчаглінская растлумачыць, навошта жучкам хата, i пакажа, як зрабіць самыя прыгожыя з iх. Разумець мову птушак і пазнаваць іх у твар навучыць сапраўдны арнітолаг Яўген Сліж. Мастак Базыль будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону. А яшчэ ўсіх чакае сюрпрыз ад балотных людзей.
 

Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі прэзэнтуюць беларускую чытанку для маленькіх і дарослых у суправаджэнні старажытнай музыкай ды танцаў. Леанід Паўлёнак І Ганна Шапашнікава прадставяць праект "Шпакоўня" з новым музычна- тэатралізаваным прадстаўленнем, падрыхтаваным адмыслова для нашага фестывалю.
Да гэтых і іншых займальных мерапрыемстваў можна будзе далучыцца ў Галерэі "Ў" пр.Незалежнасці 37а з 12.00 да 18.00.
 

За магчымымі зменамі ў праграме сачыце на сайце Галерэі "Ў"
 

Праграма фестывалю:
31 мая (Субота)
12.00-13.00 Надзея Куляшова падзеліцца таемнымі ведамі пра тое, як сабраць вялікі і смачны ўраджай і навучыць, як саджаць клубніцы.
13.00-13.40 Што такое лэнд-арт і як яго ствараць растлумачыць Кацярына Спосаб
13.40-14.30 Разумець мову птушак і пазнаваць іх у твар навучыць сапраўдны арнітолаг Яўген Сліж.
14.30-15.30 Аб тым, што карціны можна пісаць не толькі алоўкамі, алё і складаць з фруктаў і гародніны раскажа Сафія Садоўская.
Будзем фантазіраваць і распішам казачныя драўляныя домікі з Алёнай Маскалёвай (Woodenfind) (кошт квітка на майстар-клас 30.000)
15.30-16.30 Распісваем пернікі ручной працы разам з «Жорнамі» (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
Наталля Гарачая пакажа, ва што можа ператварыцца звычыйныя абрэзкі тканіны.
Вучымся хуліганіць экалагічна - робім эка-бомбы.
16.30-17.10 Надежда Аксёненко запрашае ў ЭкаЛабараторыю! Тут маленькіх непасед чакаюць захапляючыя хімічныя ды фізічныя вопыты з экалагічных рэчываў.
17.00-18.00 Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі прэзэнтуюць беларускую чытанку для маленькіх і дарослых у суправаджэнні старажытнай музыкай ды танцаў.
 
1 чэрвеня (Нядзеля)
12.00-13.00 Што такое лэнд-арт і як яго ствараць растлумачыць Кацярына Спосаб.
13.00-13.50 Разумець мову птушак і пазнаваць іх у твар навучыць сапраўдны арнітолаг Яўген Сліж.
а Надзея Куляшова падзеліцца таемнымі ведамі пра тое, як сабраць вялікі і смачны ўраджай і навучыць, як саджаць клубніцы.
13.50-14.30 Мастак Базыль разам з дзеткамі будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону.
а Марыя Гуліна распавядзе пра тое, што такое слоў-фуд і чым ён лепшы за фаст-фуд.
 
14.30-15.20 Вольга Шчыглінская пакажа, як зрабіць прыгожыя жучыныя хаткі.
Распісваем пернікі ручной працы разам з «Жорнамі» (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
 
15.20-16.00 Будзем фантазіраваць і распішам казачныя драўляныя домікі з Алёнай Маскалёвай (Woodenfind) (кошт квітка на майстар-клас 30.000)
Мастак Базыль разам з дзеткамі будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону.
 
16.00-16.40 Леанід Паўлёнак І Ганна Шапашнікава прадставяць праект " Шпакоўня " з новым музычна- тэатралізаваным прадстаўленнем, падрыхтаваным адмыслова для нашага фестывалю.
 
16.40-17.20 Наталля Гарачая пакажа ва што можа ператварыцца звычыйныя абрэзкі тканіны.
Вучымся хуліганіць экалагічна - робім эка-бомбы.
17.00 - 17.50 - закрыццё феста і заключны канцэрт ад гурта “Нагуаль”