Знакаміты «Дом Ірыны Паскевіч» у Гомелі знясуць дзеля шматпавярхоўкі

Міністэрства культуры ўхваліла знос гістарычнай драўлянай забудовы Гомеля.



dom_iryny_paskievicz.jpg

Грамадскія арганізацыі амаль год спрабавалі дамагчыся таго, каб будынкам на вуліцы Валатаўской надалі статус помнікаў. Як стала вядома сайту charter97.org, на днях Міністэрства культуры нарэшце прыняло рашэнне. Статус надалі 4 драўляным дамам на вуліцы Парыжскай Камуны, якім нічога не пагражае. А знакаміты «дом Ірыны Паскевіч» — сімвал Гомеля, які ўяўляе найбольшую цікавасць сярод драўляных будынкаў, дазволілі знесці.
«Абсурднае рашэнне, але цалкам вытлумачальнае. Буйны бізнес вырашае ў гэтай сітуацыі ўсё: на месцы будынка на вуліцы Валатаўской, 17 у цэнтры горада ўзведзены яшчэ адзін узор безгустоўнай шматпавярховай забудовы», — заяўляюць праціўнікі зносу.
Яшчэ ў лістападзе 2012 года ААТ «Электрапрам» пры падтрымцы мясцовых чыноўнікаў пачаў будаўніцтва элітнага шматпавярховага дома на Валатаўской. Па плане пад бульдозер павінны былі трапіць лепшыя прыклады гістарычнай забудовы Гомеля XIX - пачатку ХХ стагоддзяў. Супраць варварскага зносу пратэставалі грамадскія актывісты Гомельскага ТБМ і «Талакі». Яны тэрмінова сабралі і адправілі ў Міністэрства культуры ўсе неабходныя дакументы для надання статусу помнікаў унікальнай архітэктуры Гомеля.
Сотні лістоў і зваротаў паступалі ў Міністэрства культуры і выканаўчы камітэт Гомеля і ад іншых неабыякавых гараджан. Грамадскія арганізацыі і ініцыятывы Гомеля падпісалі петыцыю за захаванне драўлянай забудовы. Некалькі дзесяткаў прафесараў і кандыдатаў гістарычных навук або мастацтвазнаўства прызналі ўнікальнасць дома па вуліцы Валатаўской, 17 і падпісалі адмысловы зварот. Гісторыкі і архітэктары распрацавалі праекты пераносу дамоў і стварэння турыстычнага маршруту. З'явіліся інвестары, гатовыя за свой кошт рэстаўраваць будынкі. У абарону драўлянай забудовы горада выказаліся вядомыя дзеячы Адам Мальдзіс і Юрый Жыгамонт. Аднак, як высветлілася, гэтыя аргументы не падзейнічалі на Міністэрства культуры.
charter97.org