«Зробім» Беларусь чыстай! Далучацеся!

16 траўня Беларусь у 4-ы раз далучыцца да добраахвотнай акцыі па сусветнаму навядзенню чысціні «Зробiм!» («Let's do it!»). Мэта акцыі — прыбраць смецце ў лясах, па берагах рэк і азёр, у месцах адпачынку, а таксама там, куды не дабіраюцца камунальныя службы.



gi5solst7rs.jpg

«Зробiм!» з'яўляецца часткай сусветнай кампаніі «Let's Do It!» — «World clean up-2015»,якая аб'ядноўвае мільёны людзей, якія імкнуцца ачысціць прыроду ад смецця і забяспечыць устойлівую чысціню і парадак ва ўсім свеце.

Упершыню акцыя прайшла ў 2008 годзе ў Эстоніі, пасля чаго стала папулярнай ва ўсім свеце. З году ў год жыхары розных гарадоў у адзін і той жа дзень выходзяць прыбіраць лясы, палі, пляжы, паркі,скверы і проста вуліцы. У 2012 годзе да ініцыятывы падключыліся больш за 100 краін свету, у тым ліку і Беларусь.

Арганізатарамі акцыі ў нашай краіне выступаюць Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Таварыства экалагічных арганізацый "Зялёная сетка», «Цэнтр экалагічных рашэнняў», МГА «Экапартнёрства", ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны", ГА "Мінскае веласіпеднае таварыства», ООВ «ВелаГродна». Яны запрашаюць кожнага жыхара Беларусі далучыцца да акцыі і зрабіць прастору вакол сябе больш чыстай.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць:

Ганна Дапшэвічeтэ, таварыства «Зялёная сетка»: +375 29129 16 10;

Дзмітрый Васьковіч, «Цэнтр экалагічных рашэнняў»: +375 17237 40 70;

Уладзімір Маркаў,  аддзел інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Мінпрыроды: + 375 17200 65 49.

greenbelarus.info