Журналіста Яўгена Меркіса выклікаюць у суд
Нашага калегу абвінавачваюць у незаконным распаўсюдзе інфармацыі.

У Савецкім УУС Гомля на журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса склалі пратакол за парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі (артыкул 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь).
Позву ў міліцыю Яўген атрымаў учора.
Следчы заявіў Меркісу, што позва ў суд прыйдзе да яго «заўтра або паслязаўтра».
Яўген Меркіс у апошні час правёў некалькі відэастрымаў у акцыяў пратэсту супраць Дэкрэту №3 – у Віцебску, Гомлі і Рагачове.
belsat.eu