Журналістка Інэса Студзінская з'ехала з Беларусі
Журналістку Інэсу Студзінскую, на якую заведзеная крымінальная справа, «эвакуявалі» з Беларусі. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў кіраўнік фонду салідарнасці Андрэй Стрыжак.

«Журналістка "Радыё Свабода" была арыштаваная ў ліпені 2021 і прызнаная палітвязнем. Праз 10 сутак (з якіх 9 трымала галадоўку), была выпушчаная ў статусе падазраванай», — напісаў Андрэй Стрыжак. І дадаў, што цяпер Інэса Студзінская ў бяспечным месцы.
Інэса Студзінская раней працавала на «Радыё Свабода», гэта выданне напрыканцы мінулага года было прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем». Раней пераслед зазналі іншыя журналісты, звязаныя з «РС». Дагэтуль у зняволенні знаходзяцца Андрэй Кузнечык і Алег Груздзіловіч.