Журналістка Кацярына Андрэева знаходзіцца ў магілёўскім СІЗА

Такую інфармацыю атрымаў Ігар Ільяш, муж Кацярыны.

127104129_213824716791154_2104464910067081185_n.jpg

«Чакалася, што этапаванне будзе ў ноч з 17 на 18 траўня, але мы не ведалі дакладна – наўпрост павязуць у гомельскую калонію або праз Магілёў. Аказалася, што ўсё ж праз Магілёў», – паведаміў Ігар Ільяш.
Наконт другой журналісткі Белсату Дар'і Чульцовай інфармацыі няма. Верагодна, іх этапавалі разам. Колькі прабудуць журналісткі ў магілёўскай калоніі, невядома – гэта можа быць як пару дзён, гэтак і пару тыдняў
Кацярына Андрэева і Дарʼя Чульцова былі асуджаныя на 2 гады калоніі за стрым з плошчы Пераменаў. Журналістак затрымалі 15 лістапада 2020 года.