Адразу пяцёра палітвязняў адзначаюць народзіны за кратамі. Павіншуйце!

Сёння, 20 траўня, Дзень народзінаў святкуюць палітзняволеныя Аляксей Мельнікаў, Уладзімір Рубашэўскі, Ігар Лосік, Павел Спірын, Яўген Пекач.

vjasna._fota_dzmitryja_dzmitryeva__novy_czas4_logo_1.jpg

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
30-годдзе сустрэне за кратамі Аляксей Генадзьевіч Мельнікаў. Ён быў затрыманы 4 снежня ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску. Яму было прад’яўлена абвінавачанне па ч. 2 арт. 293 КК.

melnikau_palitviazen.jpg.crdownload

У судзе Заводскага раёна Мінска 16 сакавіка вынесены прысуд: 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Адрас для лістоў: турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.
23 гады споўніцца Уладзіміру Ігаравічу Рубашэўскаму. Першы раз быў затрыманы 10 жніўня, праз некалькі дзён яго адпусцілі. Пры затрыманні ён быў моцна збіты.

rybasheusky.jpg

Затым затрыманы 29 жніўня, быў у ІЧУ, затым пераведзены ў СІЗА. Дома прайшоў ператрус. Уладзіміру прад’явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК.
Адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37.
29 гадоў споўніцца адміністратару тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга», на які падпісана больш за 172 тысячы карыстальнікаў, Ігару Аляксандравічу Лосіку.
25 чэрвеня ў доме ў Баранавічах, дзе жыве Ігар Лосік з сям’ёй, прайшоў вобшук, пасля якога яго затрымалі. Увечары таго ж дня стала вядома, што ў дачыненні да Ігара Лосіка завялі крымінальную справу па арт. 342 КК. 15 снежня Ігару Лосіку прад’явілі новае абвінавачванне па п. 13 ч. 2 арт. 293 КК. У знак пратэсту Ігар Лосік абвясціў бестэрміновую галадоўку. Жонка Ігара, Дар’я Лосік у знак салідарнасці з мужам таксама абвясціла галадоўку. У сваіх малюнках з СІЗА Ігар Лосік паказвае помнікі архітэктуры Беларусі, сюжэт з фільма «Аліса ў краіне цудаў», дзікіх жывёл і прызнаецца ў каханні сваёй жонцы і паўтарагадовай дачцэ.

fa7d4b75_d9d3_494a_97da_95f9ea4c0aff.tmp


— Я вельмі сумую па ім, але буду трымацца да канца і ва ўсім яго падтрымліваць! — распавядае жонка Дар’я. — Са свайго боку я буду працягваць рабіць для яго ўсё магчымае і немагчымае.
Адрас для лістоў: Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А.
37-годдзе сустрэне за кратамі Павел Мікалаевіч Спірын. Ён быў затрыманы 4 верасня 2020 года, вызвалены праз тры дні, затым зноў затрыманы 9 верасня пасля выпуску новага відэароліка. На апошніх прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі блогер заявіў пра свой намер стаць кандыдатам у прэзідэнты, аднак Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла яго ініцыятыўнай групе ў рэгістрацыі. Пры гэтым Павел Спірын дапусціў рэзкія выказванні ў дачыненні да А. Лукашэнкі ў сваім выступе на пасяджэнні ЦВК, якое транслявалася ў жывым эфіры, што магло стаць адной з прычын пераследу. Ён стаў даверанай асобай кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Раней у 2019 годзе адзін з яго фільмаў «Грань» быў унесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, але справа за гэты фільм была распачатая толькі пасля актыўнага ўдзелу Паўла ў перадвыбарчай кампаніі 2020 года.

spiryn_video_blogger_1.jpg

Спірыну было выстаўлена абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 130 КК.
Суддзя Мінскага гарадскога суда Дзіяна Кучук 5 лютага вынесла прысуд у дачыненні да блогера Паўла Спірына — чатыры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.
Сваё 21-годдзе сустрэне Яўген Сяргеевіч Пекач. Ён быў затрыманы 14 студзеня 2021 года па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК). Неўзабаве яму было прад’яўлена абвінавачанне па гэтым артыкуле.

pekach_photo.jpg

Віншуем хлопцаў з Днём народзінаў, зычым здароўя, аптымізму, найхутчэйшага вызвалення і Вольнай Беларусі!
Адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37.