Журналісту прысудзілі 1,5 года калоніі за «абразу Лукашэнкі»

Пастанову вынес суд Іванаўскага раёна.

photo_2021_08_02_13_06_09.jpg

50-гадовы Сяргей Гардзіевіч працаваў у брэсцкім выданні «Першы Рэгіён». Яго прызналі вінаватым у «абразе Лукашэнкі» і «паклёпе» на яго, а таксама ў абразе міліцыянтаў у адным з Telegram-чатаў. Гэтым міліцыянтам ён павінен будзе выплаціць маральную шкоду — па 2 тысячы рублёў кожнаму.