Лекара з Бараўлянаў асудзілі на 2 гады калоніі за падпал чатырох «табакерак»

Лекара Святаслава Удота затрымалі ў канцы красавіка

pod_sluckom_shorela_tabakerka_1..._5b61a6e10c6231c7aebfbd774a3def2e8a131b55.jpg

Лекара з Бараўлянаў асудзілі на 2 гады калоніі за падпал чатырох «табакерак».
Лекара Святаслава Удота затрымалі ў канцы красавіка за расклейку ўлётак з надпісам надпісам «Беларусам - свабоду, пацуку - склеп». і арыштавалі на 15 сутак. Пазней стала вядома, што супраць яго распачалі крымінальную справу, абвінаваціўшы ў падпале чатырох «табакерак».
На судзе мужчына патлумачыў свае дзеянні тым, што ён, як лекар, выступае за здаровы лад жыцця, дык час, каб усе «Табакеркі», якія ёсць у Бараўлянах, спынілі працу.