Звілісты шлях у Еўропу
Былая вядучая «Панарамы» занялася відэаўрокамі для падарожнікаў у Еўропу.
Інга Хрушчова
З 1995 да 2001 яна была вядучай навінаў, працавала і ў прэзідэнцкім пуле. З цягам часу Хрушчова ўзначаліла аддзел палітычных аглядальнікаў Агенцтва тэлевізійных навінаў на БТ.
На наступны дзень пасля элегантных прэзідэнцкіх выбараў 2006 ёй і яшчэ дзясятку журналістаў дзяржаўных СМІ была аб’яўленая падзяка Аляксандра Лукашэнкі. Зрэшты, гэта была не адзіная
ўзнагарода палітычнай аглядальніцы.
У апошні час Хрушчова выходзіла ў эфір толькі ў самыя адказныя моманты, як, напрыклад, пасля прэзідэнцкіх выбараў-2010.
«Праграма Лукашэнкі была ясная і зразумелая. Прафесійныя і асабістыя якасці прэзідэнта выбаршчыкі ацэньвалі па пазітыўнага досведу працы. А вось супернікі кіраўніка дзяржавы ніякай
пазітыўнай альтэрнатывы выбаршчыкам прапанаваць не змаглі. Быць проста супраць Лукашэнкі — гэта не тая праграма, за якую галасуюць людзі», — была перакананая тады
яна.
«Я сышла з БТ менавіта па маральных меркаваннях. І даўно ўжо не займаюся прапагандай. Чаго жадаю ўсім, хто думае, што палітыка — гэта нешта светлае і чыстае. У любым палітычным лагеры вас выкарыстоўваюць», — тлумачыць Хрушчова ў сваім фэйсбуку.
Яе відэаканал на ЮТубе тым часам прапануе карысныя парады, як хутка прайсці мяжу і выехаць з Беларусі ў Літву.
nn.by