Эндру Мейерс: Пуцін і Лукашэнка, у мяне большы, чым у вас!
Брытанскі журналіст заклікае не аддаваць рыбалку на водкуп прапагандыстам і дэспатам.
«Хай я толькі сціплы лонданскі метрасэксуал, але цяпер я ведаю, як адчуваць сябе ўсходнееўрапейскім дэспатам», — піша аглядальнік The Guardian Эндру Мейерс у артыкуле, які праілюстраваны фатаграфіяй яго ўлову: гэта
сом вагой 148 фунтаў. Рыбачыў ён у Іспаніі на рацэ Эбро. Аглядальнік нагадвае, што Пуцін злавіў у Сібіры 46-фунтавага шчупака, а Лукашэнка хваліўся рыбінай вагой 126 фунтаў.
Пры гэтым сваю перамогу над сомам Эндру Мейерс называе «перамогай сіл сацыял-дэмакратыі», патлумачыўшы гэта тым, што па перакананнях ён лейбарыст з «зялёным»
адценнем (і сома, натуральна, адпусціў назад у раку).
Мейерс заклікае не аддаваць рыбную лоўлю на водкуп «нецярпімым плэйбоям, якія ператварылі яе ў прыладу прапаганды», і раіць лідару лейбарыстаў Эду Мілібенду таксама
злавіць буйнога сома.
Паводле theguardian.com