«Жывуць Ждановічы! Жыве Беларусь!» Павел Латушка падзякаваў жыхарам пасёлка Мінскага раёна
Тыя ў нядзелю зладзілі марш з нечаканым фіналам.
У нядзелю жыхары Ждановіч прайшліся маршам па вуліцах свайго пасёлка. Шэсце яны скончылі калектыўным фота каля прыватнага дома свайго вядомага земляка — кіраўніка Народнага супрацькрызіснага ўпраўлення і члена Прэзідыума Каардынацыйнай Рады Паўла Латушкі.
Цікава, што твары ўдзельнікаў марша на здымку схаваныя за фотавыявай мясцовага участковага інспектара.
Павел Латушка ў сваім тэлеграм-канале выказаў удзячнасць землякам:
— Шаноўныя мае суседзі! Шчыра дзякую вам за падтрымку! Прыемна ўсведамляць, што ёсць падтрымка ў адным з родных і такіх жаданых мейсцаў, куды кожны дзень хочаш вярнуцца. Упэўнены, што хутка муры рухнуць і ўсёй Беларуссю пройдзем святочным мірным маршам з вамі. Жывуць Ждановічы! Жыве Беларусь!