Да каманды Латушкі далучыўся экс-чыноўнік Савету бяспекі

Яўген Буры — адказны ў НАК за эканоміку і фінансы

Фота telegraf.by

Фота telegraf.by

Эканаміст Яўген Буры далучыўся да народнага антыкрызіснага кіравання, паведамляе тэлеграм-канал ініцыятывы. Раней ён працаваў у Міністэрстве па падатках і зборах Беларусі, а таксама ў Дзяржсакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі.

У Яўгена Бурага две вышэйшыя адукацыі: эканамічная і юрыдычная. Ён скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, а таксама Акадэмію кіравання. У дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь працаваў дарадцам па пытаннях эканамічнай бяспекі, членам і сакратаром Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў эканамічнай сферы.

Мае кіраўнічы досвед працы ў сферы высокіх тэхналогій: у прыватнасці, у распрацоўцы і прасоўванні фінансавых IT-прадуктаў. Глыбока вывучаў пытанні прававога рэгулявання замежных інвестыцый, экспарту беларускай прадукцыі ў Расею, уплыву праблем экалогіі на стрымліванне эканамічнага росту.

Яўген — аўтар плана НАК па эканоміцы і фінансах па набліжэнні і паспяховаму праходжанню пераходнага перыяду.