Муж БЧБ-нявесты Іны Зайцавай атрымаў 13 сутак. Прычына — сцяг на ўласным доме
Пара актывістаў жыве ў пасёлку Сокал, што пад Мінскам.
![400089700271_218037.jpg 400089700271_218037.jpg](/img/v1/images/400089700271_218037.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Андрэя Зайцава затрымалі 11 снежня ў РУУС Кастрычніцкага раёну, куды ён з жонкай прыйшоў даваць тлумачэнні з нагоды вывешанага БЧБ-сцяга, піша «Белсат». Выходныя мужчына правёў у ізалятары на Акрэсціна. Суддзя палічыла, што вывешванне сцяга — несанкцыянаваны адзіночны пікет.
Акрамя сутак 11 снежня Андрэй атрымаў штраф 810 рублёў за ўдзел у «Маршы гонару» 11 кастрычніка.