400 нанаметраў мастацтва ў Гомелі (фота)
У гомельскім гарадскім цэнтры культуры 14 чэрвеня адкрылася мастацкая выстава "Чатырыста нанаметраў". Праект паўстаў з ініцыятывы шасці маладых мастакоў і іх настаўніка.
Канцэпцыя простая: як вядома, чалавечае вока ўспрымае электрамагнітнае выпраменьванне з даўжынёй хвалі ад 380 да 780 нанаметраў. Калі падлічыць, то атрымліваецца прамежак у тыя самыя 400 нанаметраў — усё бачнае святло.
Кожны мастак абраў сабе адзін з сямі асноўных колераў вясёлкавага спектра:
Марозька Ганна — чырвоны
Яцкая Алёна — аранжавы
Пашчанка Вікторыя — жоўты
Шчоткіна Марыя — зялёны
Жаркоўская Валерыя — блакітны
Ігнаценка Андрэй — сіні
Яўсеенка Дзмітрый — фіялетавы