Абвяшчаем конкурс “Народная рэцэнзія”
Газета “Новы час”, імкнучыся наладзіць грамадскае абмеркаванне вынікаў Літаратурнай прэміі Гедройца, абвяшчае конкурс “НАРОДНАЯ РЭЦЭНЗІЯ”. Пераможцы стануць вядомыя 28 лютага.
“Народная рэцэнзія”: атрымай малескін за найлепшы водгук на кнігу фіналіста прэміі Гедройца!
Што трэба зрабіць, каб перамагчы ў конкурсе?
Па-першае, прачытаць адну з 6 кніг, якія трапілі ў шорт-ліст прэміі Гедройца:
Па-другое, напісаць пра яе тэкст вольнага жанру: водгук, рэцэнзію, міні-эсэ (ад 500 да 5000 знакаў).
Па-трэцяе, да 23:00 25 лютага апублікаваць тэкст на старонцы НЧ ў фэйсбуку (або змясціць там лінк на знешні рэсурс — персанальны блог або сайт).
Адрас старонкі:
http://www.facebook.com/novychas
Да разгляду прымаюцца:
- тэксты пра творчасць, а не пра асобу аўтара;
- тэксты на беларускай або рускай мовах.
Можна дасылаць тэксты, якія з’явіліся раней, чым быў абвешчаны конкурс. Не важна, спадабалася вам кніга ці не: ацэньваем ваш талент, а не талент аўтара кнігі.
Да разгляду не прымаюцца:
- тэксты, якія змяшчаюць абразы гонару і годнасці, ненарматыўную лексіку;
- ананімныя тэксты;
- тэксты, якія друкаваліся ў СМІ.
Рэдакцыя “Новага часу” ўручыць два прызы.
Адзін — глядацкіх сімпатыяў — за тэкст, які збярэ больш “лайкаў”.
Другі прыз ад запрошанага журы, у якое ўвойдуць літаратурныя крытыкі Ганна Янкута, Маргарыта Аляшкевіч, рэдактар аддзелу крытыкі часопіса “Дзеяслоў” Анатоль Івашчанка, кіраўнік літсуполкі “Літо-Беларусь” Георгі Барташ, шэф-рэдактар газеты “Новы час” Аляксей Кароль.
Самыя ўдалыя водгукі будуць надрукаваныя ў “Новым часе” і штомесячным дадатку “Літаратурная Беларусь”.