Апошні бой Крэўскага замка

Роўна сто гадоў таму быў разбураны велічны Крэўскі замак. Да гэтай даты Нацыянальны гістарычны музей у Мінску адкрывае выставу «Замак на перадавой. Да 100-годдзя разбурэння Крэўскага замка ў Першай сусветнай вайне. Фатаздымкі 1915-1917 гадоў са збору Уладзіміра Багданава».

Від з нямецкіх
пазіцый на Траецкую царкву (былы касьцёл) і разбураную Княскую вежу Крэўскага
замку пасля рускага наступу. Нямецкі здымак. На адвароце надпіс: Царква і руіны
Крэва. Ліпень 1917 г.

Від з нямецкіх пазіцый на Траецкую царкву (былы касьцёл) і разбураную Княскую вежу Крэўскага замку пасля рускага наступу. Нямецкі здымак. На адвароце надпіс: Царква і руіны Крэва. Ліпень 1917 г.


Вядомы беларускі даследчык гісторыі Першай сусветнай вайны ў Беларусі, калекцыянер і фатограф Уладзімір Багданаў зазначыў «НЧ», што роўна 100 гадоў апошнягя бою Крэўскага замка спаўняецца 21 ліпеня — менавіта ў гэты дзень у 1917 годзе ён быў ператвораны ў цяперашнія руіны.

Уверсе: Нямецкі акоп, які вядзе да ўваходу ў паўднёва-заходні кут замку. Здымак з альбому лейтэнанта Фрыца Хофмана.Унізе: Вясна 2017. Талая вада “праяўляе” след нямецкага акопу 100-гадовай даўніны. Здымак У.Багданава

Уверсе: Нямецкі акоп, які вядзе да ўваходу ў паўднёва-заходні кут замку. Здымак з альбому лейтэнанта Фрыца Хофмана.Унізе: Вясна 2017. Талая вада “праяўляе” след нямецкага акопу 100-гадовай даўніны. Здымак У.Багданава


«Шчыра кажучы, гэта адзін з маіх любімых архітэктурных аб’ектаў Беларусі з вельмі драматычным, асабліва ў апошнія гады, лёсам. Помнік, шырока вядомы ў айчыннай гісторыі, вымушаны змагацца з людскім бяспамяцтвам. І тое, што не змагла з ім зрабіць самая моцная артылерыя пачатку ХХ стагоддзя, зараз робіць абыякавасць грамадства да ўласнага мінулага і сённяшняга. На выставе «Замак на перадавой» я хачу не толькі распавесці пра ўнікальную старонку ў біяграфіі аднаго з найстарэйшых абарончых збудаванняў Беларусі, але і паспрабаваць прыцягнуць увагу грамадства да галоўнага пытання: колькі яшчэ прастаяць старажытныя сцены фартэцыі?», — зазначае Уладзімір Багданаў.

kreva_2_1.jpg

1.      Уверсе: Лета 1916. Памяшканні для вайскоўцаў ля ўсходняй сцяны ў двары замку. Здымак з кнігі “Сцяна Гіндэнбурга на Усходзе”, Штутгарт-Берлін, 1916. Унізе: Вясна 2017. Парэшткі ўсходняй сцяны Крэўскага замку. Здымак У.Багданава.


Нагадаем, што замак у вёсцы Крэва Смаргонскага раёна Гарадзеншчыны ўзведзены на пачатку ХІV стагоддзя. За 700 гадоў ён шмат разоў станавіўся арэнай барацьбы за ўладу: яго штурмавалі і асаджалі мяцежныя князі, маскоўскія ваяводы і перакопскія татары. У 1382 годзе ў сутарэннях галоўнай вежы замку быў задушаны вялікі князь ВКЛ Кейстут, а будучы вялікі князь Вітаўт з цяжкасцю выратаваўся.

У 1385 годзе ў замку была падпісаная знакамітая Крэўская ўнія. Менавіта ў Крэве бярэ пачатак еўрапейская каралеўская дынастыя Ягелонаў.

kreva_1.jpg

1.      Старонка з палкавой кнігі Прускага ландвернага пяхотнага палка № 3, Берлін, 1928. Уверсе: Від на могілкавы ўзгорак, царква і замкавыя руіны ў Крэве. Зіма 1915-1916.У цэнтры: Царква (былы касцёл) у Крэве пасля артабстрэлу. Унізе: пазіцыя ля руінаў у Крэве з варонкамі ад вялікіх снарадаў (ліпень 1917)


Два з паловай гады — з верасня 1915 па люты 1918 — замак знаходзіўся на лініі фронту Першай сусветнай вайны, і быў убудаваны ў нямецкую сістэму абароны.

Летам 1917 года на участку паміж Крэвам і Смаргонню адбыўся апошні вялікі наступ рускай арміі ў Першай сусветнай. Ніколі раней да месца прарыву не збіралі столькі моцнай артылерыі — каля 800 ствалоў рознага калібру. У выніку шалёнага артабстрэлу цягам трох дзён стары замак быў ператвораны ў руіны.

Зіма 1916-1917. Від з нямецкіх пазіцый на Траецкую царкву (былы касцёл) і Княскую вежу Крэўскага з-амку. Здымак з альбому лейтэнанта Фрыца Хофмана

Зіма 1916-1917. Від з нямецкіх пазіцый на Траецкую царкву (былы касцёл) і Княскую вежу Крэўскага з-амку. Здымак з альбому лейтэнанта Фрыца Хофмана

kreva_7.jpg

Сакавік 2017-га. На замкавым двары захаваўся “месяцавы краявід” са слядамі варонак ад артабстрэлаў 100-гадовай даўніны. У той час, як ўся тэрыторыя Крэва паступова адбудавалася і сцерліся сляды вайны, двор Крэўскага замку застаецца ўнікальным ландшафтным помнікам Першай сусветнай вайны

 

7.    Сакавік 2017. На замкавым двары захаваўся “месяцавы краявід” са слядамі варонак ад артабстрэлаў 100-гадовай даўніны. У той час, як ўся тэрыторыя Крэва паступова адбудавалася і сцерліся сляды вайны, двор Крэўскага замку застаецца ўнікальным ландшафтным помнікам Першай сусветнай вайны

7.   Сакавік 2017. На замкавым двары захаваўся “месяцавы краявід” са слядамі варонак ад артабстрэлаў 100-гадовай даўніны. У той час, як ўся тэрыторыя Крэва паступова адбудавалася і сцерліся сляды вайны, двор Крэўскага замку застаецца ўнікальным ландшафтным помнікам Першай сусветнай вайны