Арганізатары Tallinn Music Week: «Колькасць якаснай музыкі з Беларусі здзіўляе!»
Адразу тры гурты з Беларусі сыграюць у межах найбуйнейшага ва Усходняй Еўропе шоўкейс-фэсту Tallinn Music Week.
У шостым фэсце ў Таліне выступіць больш за 200 выканаўцаў з усяго свету. Сёлета ўпершыню быў зладжаны цэнтралізаваны адбор удзельнікаў з Беларусі. Па выніку былі абраныя тры гурты. Першы -
«Петля пристрастия» на чале з Ільлём Чарапком-Самахвалавым. Другі – новы пост-панк праект Super Besse з вакалам Максіма Кульшы
(Blackmail). Трэці – фолькавы гурт «Ветах» пад кіраўніцтвам Вячаслава Калацэя.
Праграмны дырэктар фэсту Крыста Раясаарэ зацеміла па выніках беларускага адбору, што колькасьць цікавай якаснай музыкі з Беларусі яе прыемна здзівіла. Таму вырашылі запрасіць з нашае краіны
адразу тры каманды. Дагэтуль у Tallinn Music Week удзельнічаў толькі адзін гурт з Беларусі – праект колішняга ўдзельніка «Троіцы» Змітра Лук’янчыка
Folkmashina.
Cярод выступоўцаў з іншых краінаў называюцца такія каманды, як Everything Is Made In China з Расiі, брытанцы Public Service Broadcasting, нямецкая Ballet School ды іншыя.
Tallinn Music Week пройдзе з 27 да 29 сакавіка. Беларусы могуць набыць квіток-пропуск коштам 590 тысячаў рублёў на ўсе канцэрты фэсту на сайце Bileti.by.