"Байкі інсайдара" ад Anacondaz (фотарэпартаж)
У Мінскім клубе RE:PUBLIC з аншлагам прайшла прэзентацыя новага альбома "Байки инсайдера" гурта Anacondaz. Не абыйшлося без "популизма вместо острого текста", але канцэртнае выкананне пераконвае — ёсць што слухаць і на каго хадзіць.
Anacondaz — расійскі альтэрнатыўны хіп-хоп гурт (самі музыкі завуць свой стыль “паўзерн рэп”), які ўтварыўся ў Астрахані ў 2009 годзе.
Гурт, які палівае ўсё іроніяй, сатырай і сарказмам, і які, падобна, вырашыў, што ведае формулу ўніверсальнага "шлягера". Новы альбом вылучыўся толькі мацнейшым музычным гучаннем, а ўсё астатняе, як гаварыцца, мы ўжо чулі. Ужо не так дзёрзка ставяць перад слухачом праблемы грамадства, дэградацыі і паказухі.
Ёсць уражанне, што альбом зроблены як кампіляцыя старых хітоў, але пры гэтым вельмі моцна змякчэлы "папсовым" гучаннем — "популизм вместо острого текста" (с) (Printa - Рестарт разам з Anacondaz). Тэксты песень усё больш становяцца як адзін, а сумесныя песні і пагатоў. Так, ёсць некалькі кампазіцый, якія чапляюць. Але калі разумееш, што яны зроблены пад капірку, з'яўляецца адчуванне — цябе дзесьці ашукалі.
Увесь магчымы негатыў ад апошняга альбома змяняецца пазітыўнымі эмоцыямі ад канцэрту. За гады канцэртаў, запісаў, турнэ Anacondaz сталі сапраўды зладжанай і прафесійнай камандай. Практычна ўсе песні проста ажываюць на канцэрце, бо пад яго і зроблены. Зала клуба RE:PUBLIC была забітай пад завязку, і нават ля сцэны паставілі ахову. Можна сказаць, што “анакондасы” "падарвалі" гэты клуб.
Ну, відаць на гэта і цэліліся з новым альбомам: каб людзі запаміналі як было крута і наступным разам зноў іішлі на канцэрт.