«Барадулінскія Спеўныя Сходы» пройдуць у двух гарадах краіны
Да дня нараджэння Рыгора Барадуліна, народнага паэта Беларусі, 24 лютага ў Гародні і Віцебску адбудуцца Спеўныя Сходы.
«Барадулінскі Спеўны сход» — добрая магчымасць пазнаёміцца з песнямі, якія з дзяцінства Рыгору Барадуліну спявала яго маці, якія праз усё жыццё пранёс народны паэт.
Спеўныя сходы будуюцца па прынцыпу: спачатку музычны госць выконвае песні, а пасля ўдзельнікі пад кіраўніцтвам вядоўцы спяваюць разам ды атрымоўваць асалоду!
Барадулінскі Спеўны сход у Віцебску адбудзецца ў Беларускім тэатры «Лялька» (Віцебск, вул. Пушкіна, 8). Пачатак а 18 гадзіне.
Спецыяльныя госці: Harmonic Style Project — драйвовы фолк-калектыў, які надае музычнай спадчыне Беларусі новае гучанне. Вядоўца: Марыя БулатоўскаяУваход вольны!
Барадулінскі Спеўны сход у Гродна пройдзе ў Цэнтры гарадскога жыцця «uCentry» (Гродна, вул. Кірава, 3). Пачатак а 18 гадзіне.
Спецыяльны госць: Алесь Камоцкі — беларускі паэт, вядомы бард, у рэпертуар якога ўваходзяць песні на словы Рыгора Барадуліна. Вядоўца: Андрэй Нортан.Уваход вольны!
Дадатковую інфармацыю шукайце на сайце spevy.byКантакты: https://www.facebook.com/spevy.by/https://vk.com/speuny_shodhttps://www.instagram.com/speunyshod/
«Спеўны сход» — гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць беларускія песні розных часоў. Сяржук Доўгушаў — стваральнік і кіраўнік праекта. Ініцыятыва «Спеўны сход» ужо 4 гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры. За гэты час распрацавана вялікая колькасць тэматычных сходаў.