«Бассота» вяртаецца 15 сакавіка

Самая гучная электронная групоўка краіны — «Бассота» — зноў падарве танцпол сваімі фірмовымі басамі. Першая ў сезоне урбан-вечарына стартуе ў бары «Хуліган».

bassota_44415323.jpg


Дзверы клуба адчыняцца 15 сакавіка а 20:00. Ну а далей... Калі танцы, то да паўночы, калі музыка — то ў стылі Garage, калі напоі — то новы гатунак у лінейцы слабаалкагольных напояў Seth & Riley's Garage з натуральным сокам брусніцаў і кактэйлі на яго аснове.

Стыль Garage нарадзіўся ў Лондане ў пачатку 90-х і хутка заваяваў самыя прасунутыя сусветныя пляцоўкі, а цяпер, як і ўсякая мода, вяртаецца з яшчэ больш шумнымі вечарынамі. Удзельнікі «Бассота» Kipah, Гары і Maklai не пакінуць шанцу ўседзець на месцы ўсім аматарам нізкачашчыннага гучання і тым, хто толькі ўключаецца ў новы электронны рух.

Такім чынам: бар «Хуліган» (вул. Кастрычніцкая, 16), 15 сакавіка, 20:00.

Увага! Уваход на вечарыну выключна 18+! Трапіць на вечарыну могуць толькі асобы, якія дасягнулі паўналецця!