Дударскі клуб запрашае 14 сакавіка на гульні

Наступная вечарына Дударскага клубу, што адбудзецца 14 сакавіка, парадуе гульнямі ды забавамі пад дуды.

afisza_16.jpg

Пагуляем у добра забытыя гульні ды развучым новыя. І вядома ж, павіруем у сярэднявечных і народных танцах!
Калі: 14 сакавіка (серада)пачатак а 19:00Дзе:кавярня "Грай" (вул. Інтэрнацыянальная, 33)УВАХОД ВОЛЬНЫ!
Вечарынам патрэбная вашая падтрымка!
Гэты сезон музычна-танцавальных сустрэч будзе з вольным уваходам для ўсіх! Гэта дазваляе пашыраць аўдыторыю, уцягваць у дударскі й танцавальны рух новых людзей. Натуральна, вечарыны вымагаюць грашовых выдаткаў. Каб гэты сэзон прайшоў годна, арганізатары заклікаюць падтрымаць яго на Талацэ або на вечарынах «у шапку».
Дударскі клуб – гэта нефармальнае аб’яднаньне майстроў, што робяць дуды, музыкаў, якія на іх граюць, а таксама тых, хто гэтым майстрам і музыкам спачувае: танцораў, напрыклад. Персанажы «я не танчу, я толькі паслухаць» таксама сустракаюцца. Галоўнае – спрабаваць, рухацца і ўсё атрымаецца!
Паводле прэс-рэліза