Беларускі спявак MICHAEL SOUL зноў уязны ва Украіну
Паўфіналісту "Голаса країни" беларусу Міхаілу Сасунову дазволілі ўязджаць ва Украіну. Забарона на ўезд, накладзеная летам 2018 года, ануляваная.

yuotube.com
Пра ануляванне забароны артыст распавёў, стоячы на Майдане Незалежнасці ў цэнтры Кіева.
«На гэта спатрэбілася вельмі шмат часу, але маю забарону афіцыйна знялі. Я зараз у цэнтры Кіева. Гэта вельмі важна для мяне. Але, як спявала Джамала, я знайду свой шлях дадому».
Міхаіл Сасуноў выступае пад псеўданімам MICHAEL SOUL. Артысту 21 год. Ён нарадзіўся ў Брэсце ў музычнай сям'і: мама скончыла музычны каледж па спецыяльнасці «Харавое дырыжыраванне», тата спяваў і пісаў песні. З 9 гадоў Міхаіл піша музыку і вершы, у 11 і 12 гадоў двойчы атрымаў гран-пры на конкурсе «Юныя таленты Беларусі». Удзельнічаў у тэлепраектах «X-Фактар Рэвалюцыя», «Хачу да Меладзе», «Ліга смеху», «Голас країни».
У 2016 годзе ў складзе дуэта «The Em» Міхаіл Сасуноў стаў фіналістам беларускага адбору на «Еўрабачанне». Ездзіў бэк-вакалістам на «Еўрабачанне» ў Кіеў з Naviband.
Яго выступ падчас сляпых праслухванняў у апошнім сезоне «Голаса країни» зрабіў фурор. Да беларуса павярнуліся ўсе чацвёра трэнераў. Міхаіл увайшоў у каманду Ціны Караль.
Euroradio.fm