Чарговая сенсацыйная знаходка беларускіх археолагаў — 1000-гадовы чыгун

Яго знайшлі падчас раскопак кургана ў Гарадоцкім раёне на зямлі колішняга Полацкага княства.



czyhun.jpg

Выяўлены магільны гліняны чыгун адносіцца да пачатку Х стагоддзя. Ён выкананы ў традыцыях ранніх славянскіх плямёнаў.

Знаходку цяпер чакаюць экспертызы, у тым ліку антрапалагічная. Археолагі працягнуць працу ў Гарадоцкім раёне. Менавіта там знаходзіцца адзін з самых старажытных на тэрыторыі Беларусі курганоў, датаваны VI-VIIІ стагоддзямі нашай эры, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".

Нагадаем, днямі ў Мсціславе была знойдзеная берасцяная грамата, трэцяя ў Беларусі.

euroradio.fm