Ціханоўская, Маляваныч, Івулін і іншыя. Як у Польшчы праходзіць фестываль TUTAKA (шмат фота)

14 і 15 ліпеня каля вёскі Гарадок пад Беластокам праходзіць вялікі фестываль беларускай культуры TUTAKA. «Трыбуна» сабрала фота з імпрэзы.

b2ab9e61_67dd_40b0_96f1_dac53c2625ef.webp

Месца выбрана не выпадкова: на працягу 30 гадоў тут праводзіўся фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча», які трывала ўвайшоў у сэрцы не толькі беларусаў, але і іх польскіх сяброў. Цяпер жа за беларускую атмасферу на Падляшшы ў трэці раз адказвае фестываль TUTAKA.


e26599ee_31df_4cc4_bf9b_e8b7fbcc546b.webp

У насычанай праграме фестывалю былі заняткі па магіі, майстар-класы ад «Мова Нанава» ды Маляваныча, сустрэча са Святланай Ціханоўскай і акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Вядомы музыка Аляксандр Памідораў выступіў з эмацыйнай прамовай пра свайго сябра, мастака і палітвязня, які загінуў у зняволенні, Алеся Пушкіна.

0a435659_bdec_4cc1_aeac_c05377bfe893.webp

У суботу ўдзельнікаў чакала ранішняя ёга, інтэрактыўны квэст, гульня ў мяч з Кацярынай Сныцінай, лекцыя па гісторыі і вялікі канцэрт з танцамі.

5a90ff71_0673_4ac6_974d_7617eeccd1e6.webp

Сярод гасцей фестывалю можна было сустрэць шмат знаёмых беларусаў: вядучую «Белсат» Кацю Ваданосаву, блогера Сашу Івуліна, оперную спявачку Маргарыту Ляўчук і шмат іншых цудоўных беларусаў.

2b38c5cb_41cd_45ff_a9f7_db7e0313bda5.webp


7c9621b6_ec37_4130_8934_3421826808e8.webp


69746fea_581f_4b75_b52f_53576e74b517.webp


635623d7_c238_4577_96a1_ef85e0d27093.webp


99953603_c0b5_42b2_b90b_f799b4a68e0e.webp


a5245d66_f78e_44a9_90de_fa5a3a3cc42f.webp


b10f8386_c813_4f95_9bc9_2ade1a2ce9c9.webp


c8567665_7350_452d_81c7_2e51c5d74dc9.webp

Фота: «Радыё Рацыя», Іnstagram Кацярыны Ваданосавай.