Даведайся пра Амерыку па коміксах на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

Пасольства ЗША прадстаўляе Амерыку праз мастацтва коміксаў. На Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая пройдзе з 5 па 9 лютага 2014 года ў выставачным цэнтры «Белэкспа» па адрасе вул. Янкі Купалы, 27, Амбасада ЗША ў Рэспубліцы Беларусь прадставіць на сваім стэндзе лепшыя ўзоры класічных амерыканскіх коміксаў.  



final_page_2_ink.jpg

Фота jasondallen.com

Дэвіз цяперашняй экспазіцыі — «Даведайся пра Амерыку па коміксах!». На стэндзе будуць прадстаўлены публікацыі такіх буйных выдавецтваў, як Marvel, DC Comics, Dark Horse Comics, Image Comics, IDW Comics, Arche, EC, а таксама незалежных і альтэрнатыўных выдаўцоў.

Супергероі, фантастыка, дэтэктывы, вестэрны і любоўныя прыгоды — усё, што захоплівала розумы некалькіх пакаленняў амерыканцаў і фармавала ўнікальную субкультуру ЗША на працягу амаль 150 гадоў, будзе прадстаўлена ва ўсім разнастайнасці жанраў і фарматаў.

Спецыяльны госць — Джош Элдэр (Josh Elder), аўтар коміксаў і графічных навэл для «Лос-Анджэлес таймс», «Бостан Глоуб» і яшчэ больш чым сарака выданняў па ўсёй Амерыцы. Элдэр рэгулярна праводзіць семінары і майстар-класы па мастацтве стварэння коміксаў у школах, бібліятэках і універсітэтах Злучаных Штатаў.

bkl_interview_josh_elder_f2.jpg

Госці выставы змогуць перагартаць старонкі вядомых коміксаў, пагутарыць з прафесіяналам у гэтай галіне і паспрабаваць сябе ў якасці суаўтараў гісторыі ў малюнках, якая будзе стварацца наўпрост на амерыканскім стэндзе на працягу ўсяго часу працы выставы. Акрамя таго, наведвальнікаў чакае традыцыйная кампутарная віктарына, прызы і сувеніры, гульні, дэманстрацыя фільмаў, а таксама карысная інфармацыя аб культурных і адукацыйных праграмах амбасады ЗША ў Беларусі.

Паводле прэс-службы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь