Добрыя жарты запрашаюць
18 снежня адбудзецца прэзентацыя мастацкага календара з народнымі прыказкамі «Добрыя жарты», які выпушчаны ў рамках аднайменнага сацыяльнага праекта Беларускай асацыяцыяй сацыяльных работнікаў.
![5a3a0926.jpg 5a3a0926.jpg](/img/v1/images/5a3a0926.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У яго распрацоўцы бралі ўдзел наведвальнікі Мінскага клубнага дома “Адкрытая душа” — цэнтра рэабілітацыі для людзей з псіхічнымі захворваннямі.
Прэзентацыя пройдзе з удзелам аднаго з самых вядомых даследчыкаў беларускага фальклору — лідара этна-трыа “Троіца” Івана Кірчука, які ў падтрымку праекта прадставіць гасцям імпрэзы свой монаспектакль па народных песнях “Дарожка мая”.
Мэта праекта “Добрыя жарты” —
дапамога Мінскаму клубнаму дому «Адкрытая душа», інфармаванне пра яго
дзейнасць, а таксама падтрымка беларускай мовы і нацыянальнай спадчыны.
На сустрэчы з аўтарамі, арганізатарамі і спадаром Кірчуком а 17-й гадзіне ў Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) можна больш даведацца пра сам праект, а таксама атрымаць аўтэнтычны каляндар у падарунак.
Паказ спектаклю распачнецца а
18-й гадзіне.
Паводле прэс-рэлізу