«Джазавыя вечары — 2018» пройдуць з 23 чэрвеня па 7 ліпеня ў Мінску

Гледачоў шостага фестываля чакае тры вечары джазавых канцэртаў на плошчы Свабоды: 23 чэрвеня, 30 чэрвеня і 7 ліпеня. Кожны з іх будзе прысвечаны асобнай тэме: «Лацінаамерыканскі джаз», «Традыцыі і сучаснасць», «У джазе толькі дзяўчаты».

default_jazz.jpg

Падчас канцэртаў «Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ» на сцэну выйдуць беларускія музыкі, а таксама госці з ЗША, Германіі, Бразіліі, Францыі, Ізраіля, Кубы і Расіі. Уваход на ўсе канцэрты будзе вольным. Склад артыстаў будзе абвешчаны ў канцы траўня.
У мінулым годзе хэдлайнерамі мерапрыемства былі адзін з лепшых джазавых гітарыстаў планеты Скот Хендэрсан (ЗША), вядомы джазавы музыкант Лацінскай Амерыкі Крысціян Галвез (Чылі). У рамках вечароў выступалі мультыінструменталіст Набіль Хемір (Туніс), вакаліст Клівія Джонс (ЗША) і многія іншыя.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Мінгарвыканкам і канцэртнае агенцтва «Івэнт-4А». Генеральны партнёр фестывалю — ААТ «Банк БелВЭБ».
Паводле БелТА