Дзень народзінаў Боба Марлі ў «Брюгге» (фота)

У ноч з 3 на 4 лютага ў мінскім пабе «Брюгге» было сонечна ад усмешак прыхільнікаў рэгі. Сучасныя растафарыянцы сабраліся, каб разам адзначыць дзень народзінаў Боба Марлі.

rehhifest__1_of_1__17_logo.jpg

На канцэрте з live-сэтам выступілі «Растение мудрости», Postoronnih net, Bez.Not, Герберт Маралес, Botanic Project ды «Aддис Абеба».

Першымі гралі музыкі з Брэста «Растение мудрости». Яны пачалі з кавера песні «No women, no cry». 
Падыходзьце бліжэй да сцэны, — заклікаў вакаліст гурта Postoronnih Net, які выступаў наступным. — Тут чужых няма, усе свае! 

Postoronnih Net

Postoronnih Net

Наступным выступіў гурт Bez.Not.

rehhifest__1_of_1__9_logo.jpg


Што зараз рабіць растаману? — кажа Герберт Маралес. — Я хачу вам нагадаць, каб вы адрознівалі імітатараў ад сапраўдных светлячкоў. Галоўнае — беражыце сапраўдных светлячкоў.

rehhifest__1_of_1__10_logo.jpg


Гурт Botanic Project пачаў свой выступ з песні «А хто там ідзе».

rehhifest__1_of_1__15_logo.jpg



Нядаўна другі вакаліст гурта Клім Малажавы быў асуджаны на 9 гадоў зняволення па папулярным зараз артыкуле КК 328. Пры гэтым, абвінавачванне грунтавалася на сведчаннях аднаго чалавека — таксама беларускага музыканта Кастуся Гарачага.

Вакаліст «батанікаў» Андрэй Багамолаў прысутнічаў на ўсіх шасці пасяджэннях суда.

— Клім прасіў перадаць вам усім прывітанне і падзяку, — сказаў Андрэй Багамолаў. — Дзякуй усім за падтрымку!

Аддис Абеба

Аддис Абеба

Live-сэт закрыў гурт «Аддис Абеба», які таксама не абмінуў тэму Кліма і паведаміў, што 14 лютага адбудзецца паўторнае слуханне справы:
— Надзей мала, — сказаў Зміцер Іваноў, вакаліст гурта «Аддис Абеба». — Але хочацца верыць у якое-небудзь чароўнае ўмяшанне.