Філіп Чмыр: Нацыянальная ідэя ― гэта ерась!

За амаль тры дзесяцігоддзі незалежнасці Беларусь так і не здолела сфармуляваць нацыянальную ідэю. Яе няма ні ва ўлады, ні ў апазіцыі, не можа яе ўцямна выказаць ні грамадзянская, ні экспертная супольнасць. Але, чым далей без нацыянальнай ідэі, тым горш. Таму прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць гэтую ідэю.

x.png

Каб гэта зрабіць, Еўрарадыё запусціла новую аўтарскую праграму ― «Ідэя Х». Вядуць яе палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф, калумніст і хіпстар-падарожнік Максім Гаруноў.
У якасці гасцей, якія дапамагаюць нам сфармуляваць нацыянальную ідэю, палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць раз на тыдзень па чацвяргам.
7 чэрвеня ў студыі Еўрарадыё новы госць ― лідар гурта Drum Ecstasy Філіп Чмыр.