Фестываль Польскай Анімацыі адбудзецца ў Гродне

У бліжэйшыя выходныя адбудуцца паказы мультыплікацыйных фільмаў польскіх аніматараў. Аўтары мультфільмаў разважаюць пра асабістыя праблемы чалавека і пра жыццё ў грамадстве ў цэлым.



get_img137.jpg

Сам фестываль унікальны тым, што намінацыі ў ім ажыццяўляюцца ў шасці катэгорыях, а ў якасці журы выступаюць самі гледачы – жыхары буйных і малых польскіх гарадоў, а таксама некаторых вёсак.

 

31 студзеня пройдзе паказ рознапланавых анімацыйных фільмаў, ужо прадстаўленых раней у 17 краінах. Мастакі з’яўляюцца прызёрамі польскага фестывалю анімацыі O!PLA.


1 лютага адбудзецца прэзентацыя работ таленавітых студэнтаў польскай Вышэйшай Дзяржаўнай школы кінематографа, тэлебачання і тэатра імя Лявона Шылера (г. Лодзь).

 

Мультфільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі і англійскімі субтытрамі.


Працягласць паказаў – 90 хвілін.


Уваход вольны.


Паказы адбудуцца па адрасе: г. Гродна, вул. Будзёнага, 48а, унутраны дворык, зала 102, у 18.00.

 

www.t-styl.info