Польская сістэма аховы здароўя — адна з найгоршых у Еўропе

З 1 000 магчымых балаў Польшча атрымала ўсяго 511.



med.jpg

Шведская фірма Health Consumer Powerhouse апублікавала рапарт, згодна з якім польская сістэма аховы здароўя апынулася на 31-ым месцы. У Еўрасаюзе горшымі, чым польская, з'яўляюцца сістэмы аховы здароўя ў Літве і Румыніі.

 

Рэйтынг Health Consumer Powerhouse — гэта спажывецкі рэйтынг. Ён складаецца з розных паказнікаў. Польшча атрымала кепскую ацэнку за адсутнасць грамадскага дыялогу наконт працы сістэмы аховы здароўя. Таксама дрэнна былі адзначаныя: адсутнасць інфармацыі пра патрэбы пацыентаў, адсутнасць зацікаўленасці.

З 1 000 магчымых балаў Польшча ў рэйтынгу кампаніі Health Consumer Powerhouse атрымала ўсяго 511 балаў. Гэта на 10 пунктаў менш, чым у 2013 годзе. Пад увагу браліся правы пацыента, доступ да медыцынскай інфармацыі, даступнасць лекара і паспяховасць дзейнасці службы аховы здароўя.