Chevron адмаўляецца ад пошукаў сланцавага газу ў Польшчы

Chevron — чарговая глабальная кампанія, якая адмовілася ад пошукаў газу, раней гэта зрабілі Exxon Mobil, Total i Marathon Oil.



e24wovkh.jpg

Амерыканскі паліўны канцэрн Chevron адмаўляецца ад пошукаў сланцавага газу ў Польшчы. Кампанія паведаміла, што прычынай такога рашэння з'яўляюцца вельмі вялікія кошты інвестыцыі. Chevron у паведамленні для СМІ зазначыў, што перспектывы эксплуатацыі залежаў у Польшчы не вытрымліваюць канкурэнцыі ў параўнанні з іншымі інвестыцыямі кампаніі.

Эксперты не выключаюць, што рашэнне амерыканцаў можа мець сувязь з фінансавай сітуацыяй кампаніі. Так, у апошнім квартале мінулага года прыбытак канцэрну знізіўся на 30% у параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года. 

Chevron — чарговая глабальная кампанія, якая адмовілася ад пошукаў сланцавага газу ў Польшчы. Раней гэта зрабілі Exxon Mobil, Total i Marathon Oil. 

www.radyjo.net