Польшча. Шахцёры і сяляне заблакіруюць дарогі

Спачатку будзе заблакаваны рух на трасе № 2, потым шахцёры перакрыюць дарогі ў Сілезіі. Пратэсты скончацца маршам на Варшаву. Польскай сталіцы пагражае транспартная блакада.



5afaf592_f12f_438d_b0f6_a0652d6af70c.jpg

Рашэнне было прынятае на пасяджэнні Нацыянальнага савета прафсаюзаў фермераў і сельскагаспадарчых арганізацый у Варшаве. Ужо вядома, што першая блакада пачнецца ў панядзелак а 10 гадзіне на трасе нумар 2 каля Седлец.

Шахцёры пачнуць перакрываць дарогі ў Сілезіі, і мы будзем перакрываць дарогі ў Мазавецкім ваяводстве, а затым перыядычна будуць блакавацца дарогі ў іншых ваяводствах раз у два дні, — сказаў кіраўнік прафсаюзу Славамір Іздэбскі. Ён дадаў, што праз некалькі дзён пачнецца "блакада Варшавы", "калі ўрад не апамятаецца". Фермеры дамагаюцца ад польскага ўраду кампенсацый за знішчаны дзікамі ўраджай часткі сельскагаспадарчых культур, двухгадовую забарону рытуальнага забою жывёл ды нізкія рынкавыя кошты на сыравіну.

www.radyjo.net