Пратэстоўцы ў Ганконгу зноў выйшлі на дэманстрацыю

Прыхільнікі дэмакратыі ў Ганконгу аднавілі вулічныя акцыі пратэсту ўпершыню пасля таго, як у снежні паліцыя разабрала іх лагер у цэнтры горада.



150201073309_hong_kong_march_624x351_afp1.jpg

У Ганконгу на вуліцы выведзеныя значныя сілы паліцыі з мэтай не даць пратэстантам магчымасць разбіць новы лагер і блакаваць працу ўрадавых устаноў.

Аднак лідары руху Occupy Central кажуць, што не маюць намераў паўтараць такія акцыі.

Пратэстоўцы патрабуюць прамых і свабодных выбараў кіраўніка адміністрацыі Асаблівага аўтаномнага раёна.

Кітай абяцае, што выбары ў Ганконгу, намечаныя на 2017 год, будуць прамымі, але кандыдаты будуць узгодненыя з Пекінам.

Першыя пратэсты ў Ганконгу пачаліся ў верасні 2014 года. Пасля сутыкненняў з паліцыяй апошні лагер быў разабраны ў снежні.

"У ранейшыя гады грамадзяне былі менш палітызаваныя, чым цяпер, — сказала ў інтэрв'ю агенцтву "Франс прэс" адна з арганізатараў пратэстаў Дэйзі Чан. — Рух Occupy абудзіла іх".

Член кіруючага Выканаўчага савета Ганконга Лам Воонкуон ў нядзелю заявіў у інтэрв'ю мясцоваму радыё, што "нельга пагражаць цэнтральным уладам".

Як кажа карэспандэнт www.bbc.co.uk Джон Садворт, колькасць удзельнікаў шэсця прадэманструе, наколькі ў пратэстнага руху ў Ганконгу захаваўся баявы дух.

Сачыць за выкананнем грамадскага парадку будзе каля 2 тысяч паліцэйскіх, паведамляе газета South China Morning Post.

Паліцыя перасцерагла пратэстуючых ад спробаў зноў заняць публічныя прасторы, адзначыўшы ў заяве, што "магчыма, што тыя, хто падтрымлівае незаконныя захопы, скарыстаецца магчымасцю перакрыць дарогі, якія зараз зноў адкрыты для руху транспарту".

www.bbc.co.uk