FunDay — апошні фэст лета (фотарэпартаж)

У апошнюю суботу лета ў Центральным батанічным садзе прайшоў першы "FunDay Festival".



На тэрыторыі Батанічнага саду, вакол возера, размясціліся маркеты, некалькі сцэн, фуд-корты, бразільская вёска, скейт-спот, музей сінтэзатараў, вялікая надзіманая горка і шмат чаго іншага.

Пасля ўваходу на фэст адразу можна было пачуць гукі барабанаў, якія даносіліся з бразільскай вёскі: там кожны мог выпрабаваць сябе ў ролі капаэрысты, станцаваць фора, самбу, а таксама памахаць палкамі ў макулеле.

1funday_logo.jpg

Размінка

2funday_logo.jpg

Капоэйра

На супрацьлеглым баку возера ўвагу прыцягвалі разнастайныя маркеты з беларускімі вышыванкамі, рознакаляровым цікавым хэндмэйдам. А яшчэ там можна было абсалютна бясплатна абзавесціся новым пухнатым сябрам. У дадатак выдавалася клетка-пераноска і спіс зробленых жывёлцы прышчэпак. Дарэчы, адзін з капаэрыстаў адправіўся дахаты ў кампаніі маленькага кацяняці.

7funday_logo.jpg

Хлопец, які ўзяў сабе гадаванца з маркета з кацянятамі 

Вясёлыя ды рызыкоўныя мелі магчымасць аздобіць свой твар фарбамі. 

9funday_logo.jpg

13funday_logo.jpg

А на пляцоўцы "Арт Сусвет" пад знакам "Peace" можна было ўзяць пяро і, загадаўшы жаданне, павесіць яго на вяровачку.

14funday_logo.jpg

16funday_logo.jpg


 

Музей сінтэзатараў

Ахвотныя адразу на фестывалі маглі паўдзельнічаць у трэнінгу асабістага росту. Але пры гэтым варта было ўлічваць, што побач дарослыя і дзеці гуляліся ў радыёкіраваныя цацкі, і падчас праходжання якога-небудзь сур’ёзнага тэсту над вамі мог праляцець самалёт ці праплыць лодка, а той вялікі павук мог кінуцца пад ногі.


24funday_logo.jpg

Аматары спакойнага адпачынку маглі бавіць час за настольнымі гульнямі, ці маляваць хной альбо маляваць пальцамі.

Дарэчы, днём, да адкрыцця рок-н-рол-караоке, па выспе хадзілі нявесты ў вясельных строях, што дадавала фэсту ўрачыстасці. Але ж хапала і “фрыкаў” у дзіўных гарнітурах — пра гэта паклапаціўся эксперыментальны тэатр "T(e)=Art". Зладжаны ім перфоманс зачароўваў і пужаў адначасова. Зацікаўленыя мінакі, зачараваныя магіяй дзеі, надоўга заставаліся на пляцоўцы ў якасці ўдзельнікаў і назіральнікаў. Са сцэны, сабранай з розных старых рэчаў, гучаў dark-trance ад дыджэя, і ўзаемадзеянне ўдзельнікаў дзеі рабілася больш шчыльным.

29funday_logo.jpg

Хлопец у масцы аднарога

30funday_logo.jpg

31funday_logo.jpg

 T(e)=Art перфоманс

Нягледзячы на невялікі кароткі дождж, які напачатку ледзь не разагнаў і без таго нешматлікую публіку, музыкі выкладваліся на 100%. Да выхаду гуртоў CHERRYVATA, NAVY, TonqiXod гледачоў ужо назбіралася значная колькасць, атмасфера была сяброўскай і ўтульнай.

35funday_logo.jpg

 Гурт CHERRYVATA

43funday_logo.jpg

Гурт TonqiXod раскачаў натоўп

36funday_logo.jpg

37funday_logo.jpg

38funday_logo.jpg

NAVY

45funday_logo.jpg

Botanic Project

А завершыў FunDay гурт Botanic Project, які сваім сонечным выступам амаль разагнаў вечаровыя прыцемкі.