«Гендарная БНР»: у Мінску адбудзецца прэзентацыя кнігі твораў Палуты Бадуновай
11 мая 2019 ў 17.00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Мінск, вул. М.Багдановіча, д. 7а) запрашае ўсіх на прэзентацыю кнігі «Творы» Палуты Бадуновай. Укладальнік кнігі – др. Уладзіслаў Гарбацкі, выкладчык ЕГУ (Вільня). «Творы» з’явіліся ў Вільні ў выдавецтве GuduKulturos Draugija Lietuvoje (Таварыства беларускайкультуры ў Літве).
У кнігу ўключаныя вядомыя і ўпершыню друкаваныя творы дзяячкі і пісьменніцы, а таксама перавыдадзеныя казкі, якія ў 20-ых гадах мінулага стагоддзя пераклала Цётка Палута. А таму кніга будзе цікавая як дарослым, так і дзецям.
Кніга распачынае новую серыю «Гендарная БНР», бо закранае пытанне роўнасці жаночага і мужчынскага, часцяком нябачнага ці маргінальнага жаночага палітычнага. Новая серыя, такім парадкам, звяртае ўвагу чытацтва як на постаць першай беларускі на палітычным алімпе, так і на гендарны аналіз рэчаіснасці наагул.
Вяртанне мастацкай і публіцыстычнай спадчыны палітычнай дзяячкі, першай беларускай міністаркі, адной з лідарак эсэраў, - гэта, нарэшце, спраўджванне мары Палуты Бадуновай — стаць пісьменніцай.
Паводле прэс-рэліза