Арганізатара святкавання гадавіны БНР пакаралі буйным штрафам

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядаўся адмінпрацэс над адным з арганізатараў адзначэння 101-й гадавіны БНР каля Кіеўскага сквера 24 сакавіка. Ігара Барысава вінавацяць у невыканані абавязкаў арганізатара, а менавіта — у неаплаце паслуг міліцыі па ахове парадку.

img_5542_logo.jpg

Ігар Барысаў сваю віну не прызнаў.
Па словах Барысава, дамова і яе ўмовы былі навязаныя міліцыяй, але арганізатары вымушаныя былі яе падпісаць, каб не сарваць мерапрыемства.
Пасля мітынгу арганізатары звярнуліся з прэтэнзіяй па якасці паслугаў міліцыі. Аднак апошняя ў аднабаковым парадку патрабавала заплаціць амаль у два разы болей, чым планавалася (250 б.в.), бо нібыта на акцыю прыйшло больш за 1000 чалавек.
Ігар Барысаў упэўнены, што Закон аб масавых мерапрыемствах утрымлівае ў сабе элементы прававой дыскрымінацыі паводле прыналежнасці арганізатараў да дзяржавы альбо недзяржаўных структураў.
Па словах Барысава, дамова, падпісаная з міліцыяй, знаходзіцца ў сферы грамадзянскіх прававых адносінаў. Міліцыя бяспеку ўдзельнікаў не забяспечыла. На вачах яе супрацоўнікаў адбыліся скраданні актывістаў — нічога не было зроблена, каб прадухіліць супрацьпраўныя дзеянні.
Таксама міліцыя забараняла выкарыстоўваць нацыянальную сімволіку падчас акцыі. Таму арганізатары выставілі прэтэнзіі да міліцыі ў дасудовым парадку. А таксама адмовіліся падпісаць акт, складзены ў аднабаковым парадку міліцыяй, пра дадатковую аплату.
Пратакол складзены паводле арт 23.34 КоАП за "невыкананне абавязкаў арганізатараў" .
Судзя Юлія Густыр прызнала Ігара Барысава вінаватым і пакарала яго штрафам у 30 б.в.
Нагадаем, 29 красавіка аналагічны суды адбыліся над іншымі арганізатарамі Дня Волі ў Мінску. Вользе Кавальковай, Юрасю Губарэвічу і Мікалаю Казлову таксама былі прысуджаны штрафы па 30 базавых велічынь