Праваабаронца: 2019-ы напэўна будзе ў Брэсце рэкордным па штрафах
Каля сямі тысяч рублёў — такую колькасць штрафаў толькі за красавік сёлета атрымалі праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце.
Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін.
— З кожным разам павялічваецца ціск, невядома чаго чакаць да канца года”, — адзначыў ён.
— Статыстыка вельмі простая. У мінулым годзе, мы памятаем, судзілі блогераў і грамадскіх актывістаў. Яны недзе 15 тысячаў штрафаў набралі. Асобна журналістаў, недзе таксама тысяч на 15. А сёння мы бачым, што толькі за адзін месяц ужо 7. А наперадзе яшчэ восем месяцаў.
Уладзімір Вялічкін упэўнены, што такая колькасць штрафаў можа быць звязана з набліжэннем адразу дзвюх кампаній — парламенцкай і прэзідэнцкай.