«Хмяльноў»: свежае паветра, добры настрой і «Крамбамбуля» (шмат фота)

Гурт Лявона Вольскага «Крамбамбуля» 5 жніўня выступіў у якасці хэдлайнера на фестывалі «Хмяльноў», які праходзіў ля мінскага стадыёна «Трактар».

krambambulja__pavel_aksinovicz___14__1_logo.jpg


«Крамбамбуля» ўжо некалькі гадоў не выступала ў сталіцы на вольным паветры. Паслухаць улюбёны гурт сабралося некалькі тысяч чалавек.

krambambulja__pavel_aksinovicz___13__1_logo.jpg


Музыкі праставілі сэт-ліст старых хітоў ды тэматычных, хмяльных, песень.