Іван Кірчук паведаміў пра распад «Троіцы»

Легендарны гурт быў створаны ў 1996 годзе. Лідар гурта саліст Іван Кірчук прыняў рашэнне аб роспуску.

Этна-трыа «Троіца». Фота з архіву музыкаў

Этна-трыа «Троіца». Фота з архіву музыкаў


«Чарговы жыццёвы этап завершыўся, — напісаў музыка ў сваім фэйсбуку. — Я прыняў рашэнне аб роспуску этна-трыа "Троіца". Да сустрэчы на маіх сольных выступах!»
Гурт «Троіца» быў заснаваны ў 1996 годзе. За 22 гады існавання этна-трыа паспела выпусціць 7 студыйных альбомаў і прыняць удзел у больш чым 70 фестывалях на пляцоўках 19 краін свету.
У сакавіку гэтага года ўдзельнікі гурта Іван Кірчук, Юрый Дзмітрыеў і Юрый Паўлоўскі прынялі рашэнне ўзяць перапынак у дзейнасці «Троіцы». Прычынай стала немагчымасць даваць канцэрты на дадзены момант.
У кастрычніку мінулага года саліст гурта 63-гадовы Іван Кірчук перанёс інфаркт.